Якія кніжкі ўзяў у турму арыштаваны Міхаіл Абызаў? 

28.03.2019 / 13:46

Тэлеграм-канал Mash звярнуў увагу, якія кнігі узяў з сабой у турму арыштаваны ў Маскве былы міністр пытанняў «адкрытага ўрада» РФ Міхаіл Абызаў:

1) «Ежа і мозг» Дэвіда Перлмутэра — кніга пра тое, як з дапамогай правільнай ежы прымусіць мозг працаваць лепш.

2) «Homo Deus, кароткая гісторыя заўтрашняга дня» Юваля Ноя Харарэ — пра тое, якой будзе будучыня і дзякуючы якім здольнасцям чалавек стаў дамінуючай істотай.

3) Барыс Пастэрнак «Доктар Жывага» — несмяротная класіка, для душы.

4) Невядомая кніжка без вокладкі (тэлеграм-канал Mash лічыць, што гэта Каран). 

Чытайце таксама: У Расіі затрымалі былога міністра Міхаіла Абызава, ураджэнца Мінска