У Мінску легкавік збіў насмерць на пераходзе жанчыну

28.03.2019 / 14:05

Фота СК

Здарэнне адбылося 27 сакавіка каля 17:30 на праспекце газеты Звязда, паведамляе СК.

 63-гадовы мужчына на Citroen С4 здзейсніў наезд на жанчыну, якая перасякала праезную частку па пешаходным пераходзе, па папярэдняй інфармацыі, на забараняльны сігнал святлафора.

65-гадовая жанчына атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх яна памерла ў бальніцы.