Бразілія таксама заклікала Расію прыбраць вайсковых экспертаў з Венесуэлы

29.03.2019 / 08:03

Міністр замежных спраў Бразіліі Эрнэст Араужа заклікаў расійскіх ваенных экспертаў пакінуць Венесуэлу, перадае Reuters.

Ён негатыўна адрэагаваў на падтрымку Расіяй Нікаласа Мадуры.

Араужа заявіў, што гэта можа ўзмацніць сацыяльна-эканамічны крызіс у краіне.