Каламойскі акрэсліў сваё стаўленне да Зяленскага

29.03.2019 / 08:10

Украінскі бізнэсмен Ігар Каламойскі ў інтэрв'ю агенцтву УНІАН распавёў пра сваё стаўленне да кандыдата ў прэзідэнты краіны Уладзіміра Зяленскага.

Бізнэсмен распавёў, што яго тэлеканал «1+1» стаў супрацоўнічаць з прадакшн-студыяй Зяленскага «Квартал 95» у 2012 годзе.

У якасці станоўчых якасцяў Зяленскага Каламойскі вылучыў хуткасць рэакцыі, эрудыцыю і самастойнасць у прыняцці рашэнняў.

«Ён ніколі не быў заўважаны ў сквапнасці, у імкненні зарабляць грошы любой цаной, у няўменні дамаўляцца, у адсутнасці кампрамісу», — заявіў прадпрымальнік.

Пры гэтым Каламойскі адзначыў неабходнасць прыходу да ўлады ва Украіне прадстаўнікоў новага пакалення.

«Маё меркаванне — трэба ўсё ж такі саступаць дарогу маладым. Зяленскі — гэта… нейкі знак. Сімвал змены пакаленняў», — падкрэсліў ён.

{POLL#843}