У Стаўбцоўскім раёне афіцэр-вайсковец выратаваў на пажары дарослага і дзіця

29.03.2019 / 10:06

Здарэнне адбылося 27 сакавіка ў Коласаве Стаўбцоўскага раёна, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Старшы лейтэнант узброеных сіл Яўген Панамарэнка арганізаваў ліквідацыю пажару і эвакуацыю людзей з палаючага жылога дома, які знаходзіцца побач з вайсковай часткай. Абвясціўшы трывогу пажарнаму нараду, афіцэр сам падняўся ў адну з кватэр, дзе адбылося ўзгаранне, і вынес адтуль мужчыну, што быў без прытомнасці, а з суседняй кватэры ва ўмовах моцнага задымлення — дзіця.

mil.by