У Горацкім раёне загінуў мужчына, выпальваючы сухую траву

29.03.2019 / 10:21

Здарэнне адбылося вечарам 28 сакавіка ў вёсцы Паршына, паведамляе 112.by

Мужчына выпальваў траву каля свайго прысядзібнага ўчастка. Загінулага мужчыну знайшла яго жонка, пра што адразу паведаміла медыкам. Ратавальнікі ліквідавалі і лакалізавалі гарэнне падручнымі сродкамі. Прычына здарэння высвятляецца. Разгляданая версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры спальванні сухой травы.

Толькі за мінулыя суткі па ўсёй краіне паступіла 36 паведамленняў аб загаранні травы і кустоў, а таксама аб 1 тарфяным пажары на плошчы 0,02 гектара, дадае МНС.