У Мінску аўтамабіль прабіў агароджу шматузроўневага паркінга і павіс на ёй ФОТАФАКТ

29.03.2019 / 11:13

@echo_n1, twitter.com

У Мінску аўтамабіль павіс на агароджы паркінга. Фатаграфію з месца аварыі даслаў карыстальнік твітары @echo_n1, піша Tut.by.

Інцыдэнт адбыўся раніцай 29 сакавіка на шматузроўневым паркінгу ГЦ «Замак». Як відаць на фота, легкавік прабіў агароджу і павіс на ёй.

Прычыны і абставіны аварыі высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.