Белкамунмаш стварыў першыя праварульныя электробусы адмыслова для Вялікабрытаніі 

29.03.2019 / 12:51

Белкамунмаш стварыў першы праварульны электробус, паведамляе суполка Брытанскай амбасады ў фэйсбуку. 

Адмысловая мадэль адправіцца ў брытанскі горад Нотынгем, у якім пражывае 330 тысяч. Першыя мадэлі пратэставаў сам рэгіянальны дырэктар Дэпартамента экспартнага фінансавання Вялікабрытаніі Вомік Шах.

Дэпартамент экспартнага фінансавання Вялікабрытаніі працуе ў краінах СНД, Азіі, Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі