Пасля пяці таргоў росту даляр крыху патаннеў

29.03.2019 / 13:08

Фота Ірыны Арахоўскай

На апошніх таргах сакавіка даляр патаннеў, праўда, нязначна: на 0,0003 да 2,1285.

Амерыканская валюта расла з 22 сакавіка, стартаваўшы з адзнакі 2,0963.

Найбольшы ж курс быў на таргах 3 студзеня: 2,1788.

Еўра сёння патаннеў на 0,0048 да 2,3889.

Расійскі рубель вырас на 0,0056 да 3,2871.