У Крамлі распавялі, пры якіх умовах прызнаюць вынікі выбараў ва Украіне

29.03.2019 / 13:18

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў распавёў, пры якіх умовах Масква прызнае вынікі выбараў ва Украіне.

«Я пакінуў бы без каментароў пытанне аб тым, ці магчыма прызнанне [у Маскве] нелегітымнымі вынікаў выбараў [ва Украіне]», - адзначыў Пяскоў.

Аднак ён дадаў, што пазіцыя Расіі будзе залежаць ад таго, як пройдуць выбары. Цяпер аб гэтым няма сэнсу размаўляць, удакладніў Пяскоў.

Заставачнае фота pixabay.com