На выходных будзе цёпла, але 1 красавіка зноў пахаладае

29.03.2019 / 13:30

У суботу, 30 сакавіка, чакаецца цёплае без ападкаў надвор'е. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе +1 … 7°С, днём +10 … 16°С, піша Tut.by

У нядзелю раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу +2 … 7 ° С, днём +10 … 16 ° С, па поўдні месцамі паветра прагрэецца да +17 … 18 ° С.

У панядзелак, 1 красавіка, за атмасферным фронтам на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць халодная паветраная маса з поўначы Еўропы. Ноччу — -3 … + 3 ° С, максімальная тэмпература днём +4 … 10°С.