Выбух у гаражным кааператыве ў Бабруйску: адзін чалавек загінуў

29.03.2019 / 15:39

Фота СК

Сёння каля 11.30 гадзін у адным з гаражоў, размешчаным у гаражным кааператыве ў Бабруйску, адбыўся выбух. У выніку 63-гадовы мужчына, што знаходзіўся каля гаража, памёр, а 43-гадовы гаспадар гаража траўмаваны і шпіталізаваны, піша СК.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група сумесна з супрацоўнікамі МНС. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Фота СК