У Оршы ратавальнікі падарвалі 25-метровы будынак ВІДЭА

29.03.2019 / 18:19

У Оршы ратавальнікі ўзарвалі цэх «Оршабудматэрыялы», паведамляе МНС.

Накіраваны выбух неэксплутаванага будынка цэха па вытворчасці газасілікатных блокаў ажыццявілі сёння супрацоўнікі аддзела інжынерных работ атрада «Віцязь». Арыенціровачная вышыня знесенага будынка складала каля 25 м. Працэс прайшоў штатна, падчас правядзення работ ніхто не пацярпеў.