Трамп прыгразіў закрыць мяжу з Мексікай на наступным тыдні

29.03.2019 / 20:40

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваім твітары прыгразіў на наступным тыдні закрыць мяжу з Мексікай або большую яе частку, калі тая не спыніць паток нелегальных мігрантаў.

«Калі Мексіка неадкладна не спыніць усіх нелегальных мігрантаў, якія прыбываюць у ЗША праз паўднёвую мяжу, я закрыю мяжу ці яе большыя часткі на наступным тыдні», — заявіў Трамп. Паводле яго слоў, улады Мексікі маглі б лёгка гэта зрабіць, аднак яны толькі «бяруць нашы грошы і вядуць перамовы». Трамп таксама адзначыў, што праз Мексіку Вашынгтон губляе вялікія грошы.