У мінскай гімназіі настаўнікаў абавязалі расказаць дзецям, што расіяне і беларусы — адзін народ

як вы да гэтага ставіцеся?

План правядзення адпаведных інфармацыйных гадзін у беларускамоўнай гімназіі №14 выклаў у інтэрнэт мінчук Яўген Батура. 

31.03.2019 / 09:14

Гімназія №14 Мінска. Фота з сайта гімназіі.

Спіс мерапрыемстваў да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі — класныя гадзіны, агульны збор школьнікаў у актавай залі, выстава і паказ відэаролікаў па тэме ў фае — зацверджаны выканальніцай абавязкаў дырэктара Ірынай Шукелойць.

Размовы з дзецьмі настаўнікі павінны правесці 2 і 3 красавіка.

Паводле інфармацыі, змешчанай на сайце гімназіі, у школе атрымліваюць адукацыю 597 вучняў.

nn.by