У Віцебску тралейбус сутыкнуўся з легкавушкай — двое пацярпелых

31.03.2019 / 17:50

Аварыя адбылася а 23-й гадзіне 30 сакавіка на перакрыжаванні вуліц Церашковай і Панковай, паведамляе ДАІ Віцебска.

44-гадовы кіроўца тралейбуса зварочваў у бок Панковай, дзе і сутыкнуўся з «Аўдзі 80», якой кіраваў 29-гадовы віцябчук. 

У выніку здарэння пацярпелі кіроўца «Аўдзі» і 34-гадовы пасажыр, які быў з ім. Іх даставілі ў клінічную лякарню. 

nn.by