«Экзіт-полаў шмат, пераможца — адзін». Зяленскі адрэагаваў на першыя дадзеныя апытанняў

31.03.2019 / 21:14

Зяленскі з больш чым 10-працэнтным адрывам узначаліў рэйтынг сімпатый сярод украінскіх выбаршчыкаў.

Уладзімір Зяленскі падзякаваў усім, хто галасаваў за яго кандыдатуру ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў у нядзелю, 31 сакавіка.

Пра гэта ён сказаў у сваім штабе пасля абвяшчэння вынікаў Нацыянальнага экзіт-пола і экзіт-пола, выкананага на замову ТСН.

«Дзякуй, што прагаласавалі. Я ўбачыў пару экзіт-полаў. Ну што ж, гэта адбылося — 30,4%. Экзіт-полаў шмат, а пераможца — адзін», — сказаў Зяленскі.

На сцэне ён трымаўся нязмушана і нефармальна.

nn.by