Сям'я Уладзіміра Макея знялася ў рэкламе пельменяў ФОТАФАКТ

05.04.2019 / 16:26

фота Віктара Драчова, «Камсамольская праўда»

Сям'я міністра замежных спраў Уладзіміра Макея паўдзельнічала ў рэкламе пельменяў.

Актрыса Вера Палякова-Макей і яе сын Арцём расхвальвалі прадукцыю аднаго са сталічных вытворцаў.

«Пельмені — гэта найлепшае, што вынайшла чалавецтва, — цытуе Арцёма Макея «Камсамольская праўда». — Я гатовы іх есці штодня! Аптымальная порцыя — 20 штук».