Прэзідэнт Boeing прызнаў, што дзве авіякатастрофы адбыліся з-за памылкі праграмы

05.04.2019 / 21:15

Прэзідэнт Boeing Дэніс Мюіленбург афіцыйна прызнаў, што катастрофы самалётаў Boeing-737 MAX у Інданезіі і Эфіопіі адбыліся з-за некарэктнай працы праграмнага забеспячэння.

Мюіленбург выказаў спачуванні блізкім пасажыраў і членаў экіпажа, якія загінулі на борце абодвух самалётаў.

Паводле яго слоў, усе ў кампаніі адчуваюць велізарную сур'ёзнасць гэтых падзей.

У выпадках з аварыямі ў Інданезіі і Эфіопіі, па папярэдніх даных, зламаўся датчык, і сістэма памылкова пачала працу, накіраваўшы самалёт да зямлі. Пілотам не ўдалося яе адключыць.

Прэзідэнт Boeing паабяцаў, што ў найбліжэйшы час у праграмнае забеспячэнне самалётаў мадэлі 737 MAX унясуць змены.