Законапраект аб ізаляцыі Рунэту прайшоў другое чытанне ў Дзярждуме

11.04.2019 / 12:17

Дзярждума прыняла ў другім, асноўным чытанні законапраект аб «бяспечным і ўстойлівым функцыянаванні» інтэрнэту на тэрыторыі Расіі.

Мяркуецца, што закон аб ізаляцыі Рунэту ўступіць у сілу 1 лістапада 2019 года, а яго асобныя палажэнні - аб крыптаграфічнай абароне інфармацыі і аб нацыянальнай сістэме даменных імёнаў - з 1 студзеня 2021 года.

Затраты на выкананне закона ўрад папярэдне ацэньвае прыкладна ў 30 мільярдаў рублёў (каля 1 млрд беларускіх)