Стваральнік «Вікілікс» Джуліян Асанж арыштаваны. Яго цяпер не пазнаць ФОТА

11.04.2019 / 12:42

Скрыншот з відэа

Джуліян Асанж арыштаваны, паведамляе Reuters са спасылкай на паліцыю Брытаніі.

Так Асанж выглядаў раней

Стваральнік Wikileaks знаходзіўся ў пасольстве Эквадора ў Лондане з 2012 года.

BREAKING: #Assange removed from embassy - video pic.twitter.com/qsHy7ZVPg5

— Ruptly (@Ruptly) 11 апреля 2019 г.

Але сёння Эквадор пазбавіў Асанжа прытулку, і ён быў затрыманы паліцыяй.

Падставай для затрымання, паведаміла паліцыя Лондана, стала парушэнне Асанжам рэжыму вызвалення пад заклад у 2012 годзе.

Выдачы Асанжа дабіваліся ЗША.