У Курапатах усталёўваюць металічныя брамы ФОТАФАКТ

13.04.2019 / 16:54

На ўсіх трох уваходах у Народны мемарыял Курапаты будаўнікі ўсталёўваюць металічныя брамы, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабоды.

Прызначэнне гэтых канструкцый пакуль што незразумелае. Магчыма іх усталёўваюць выключна з эстэтычных меркаванняў.

Паводле дзяржаўнага агенцтва БелТА, сёння ў Курапатах прайшоў суботнік «па прыбіранні і добраўпарадкаванні».