Зяленскі распавёў пра сваё стаўленне да Пуціна

18.04.2019 / 15:11

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў пра сваё стаўленне да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Яго словы перадае «РБК-Украіна».

На пытанне, ці лічыць ён Пуціна ворагам, палітык адказаў «вядома».

Акрамя таго, Зяленскі заявіў, што не мае намеру надаваць асаблівы статус Данбасу і падпісваць закон аб амністыі для датычных да дзейнасці самаабвешчаных «Данецкай» і «Луганскай народных рэспублік», як гэта прадугледжана мінскімі пагадненнямі.