Умер поэт Марьян Дукса

19.04.2019 / 11:33

Яму было 76 гадоў.

Адукацыя і выхаванне

Мар'ян Дукса нарадзіўся ў 5 красавіка 1943 года на Мядзельшчыне. Скончыў філфак БДУ, з 1969 па 1987 год працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў Солах.

Выдаў вершаваныя зборнікі «Спатканне» (1967), «Крокі» (1972), «Станцыя» (1974), «Прыгаршчы суніц» (1976), «Забытыя словы» (1979), «Зона супраціўлення» (1982), «Твая пара сяўбы» (1985), «Заснежаныя ягады» (1989). Аўтар кніг для дзяцей «Зялёны акварыум» (1980) і «Світаюць сосны» (1987).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя А.Куляшова (1990) за кнігу паэзіі «Заснежаныя ягады» (1989).