У фільме «Хэлбой», які ідзе ў беларускіх кінатэатрах, згадванне Сталіна памянялі на Гітлера

У расійскім пракаце са стужкі прыбралі згадванне Сталіна, замяніўшы яго на Гітлера. Гэта ж версія агучкі фільма ідзе і ў беларускіх кінатэатрах.

19.04.2019 / 11:47

Гаворка ідзе пра сцэну, у якой Хэлбой сустракае Бабу Ягу, (прыкладна 1:04 фільма). У арыгінальнай версіі фільма ён прамаўляе фразу: «I recall you tried to raise Stalin's ghost from a necropolis». У рускай агучцы галоўны герой кажа: «Хачу табе нагадаць, што ты спрабавала выклікаць дух Гітлера з некропаля. Я павінен быў цябе спыніць».

У беларускім кінапракаце галівудская стужка «Хэлбой» ідзе ў перакладзе расійскай студыі «Megogo Distribution».

У «Кінавідэапракаце» патлумачылі, што атрымліваюць кантэнт з рускамоўнай агучкай.

НТ, фота megogofilm.ru