Украіна ўпершыню ўвайшла у тройку асноўных пастаўшчыкоў аграпрадукцыі ў ЕС

20.04.2019 / 22:56

Падпісанне Дамовы аб асацыяцыі Украіны з ЕС адкрыла еўрапейскі рынак для ўкраінскіх сялян. У выніку краіна рэзка нарасціла экспарт у ЕС.

Дадзеныя Еўракамісіі паказалі, што за апошнія 12 месяцаў Украіна па экспарце харчовых прадуктаў у Еўропу абагнала Кітай і выйшла на 3-е месца.

Аб'ём ўкраінскіх паставак склаў 5,9 млрд еўра, кітайскіх — 5,7 млрд еўра. Першае месца засталося за ЗША з 12,4 млрд еўра, другое — за Бразіліяй з 11,8 млрд еўра.

Сальда гандлю Украіны аграхарчовай прадукцыяй з ЕС склала за названы перыяд плюс 3,77 млрд еўра.

СГ