З-за спартовага мерапрыемства праціўнікі завода ў Брэсце змянілі месца кармлення галубоў

21.04.2019 / 13:10

Апоўдні 21 красавіка на плошчы Леніна зноў пачалі збірацца людзі, якія выступаюць супраць акумулятарнага завода пад Брэстам, паведамляе Брэсцкая газета.

Так як плошча амаль цалкам была занята мерапрыемствам у рамках Еўрапейскіх гульняў, людзі перайшлі да помніка Леніна. Тут жа супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі іх пра адказнасць за ўдзел у незаконным масавым мерапрыемстве.

Па словах праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, каля помніка сабралася больш за 200 чалавек. На месцы вёўся збор подпісаў пад калектыўным зваротам да Лукашэнкі