Хто першы павіншаваў Зяленскага з-за мяжы на выбарах

21.04.2019 / 21:38

swedenpispatch.com

Міністр замежных спраў Швецыі Маргат Вальстрэм першай з замежных прадстаўнікоў павіншавала Уладзіміра Зяленскага з перамогай на выбарах. Пра гэта яна напісала ў сваім твітары.

«Віншую Зяленскага з перамогай на канкурэнтных прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне», - гаворыцца ў паведамленні.

Вальстрэм таксама адзначыла, што Стакгольм працягне супрацоўнічаць з Кіевам і падтрымліваць праграму рэформаў, тэрытарыяльную цэласнасць і незалежнасць Украіны.