У раёне БДПУ ў Мінску знайшлі снарад часоў вайны

22.04.2019 / 14:13

@studentyBY

Снарад часоў вайны знайшлі ў раёне Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.

«Снарад знайшлі на вуліцы Савецкай. Боепрыпас без дэтанатара», — праінфармавалі ў міліцыі. Месца знаходкі было ачэплена.

Прадмет выявілі рабочыя на будаўнічай пляцоўцы ў раёне вуліцы Савецкай, 14. «Будаўнікам здалося, што яны знайшлі снарад, на месца выязджала група выбуховатэхнічнага цэнтра ўнутраных войскаў. Спецыялісты выявілі 76-мм боепрыпас часоў Вялікай Айчыннай вайны. Гэта была пустая балванка — без выбуховага рэчыва. Знаходку вывезлі «, - праінфармавалі ў прэс-службе.