«Еўраопт» замест сінагогі — так гэта перарабілі ў Росі ФОТЫ

23.04.2019 / 12:14

Учора «Наша Ніва» апублікавала фоты нашага чытача з Баранавіч Алеся Гізуна:

Як каларытную яўрэйскую крамку перарабілі ў стандартны «Еўраопт» ФОТА

Аказваецца, гэта не адзіны выпадак, калі старыя будынкі перарабляюць у новыя крамы. 

Здымкі яшчэ адной пераробленай сінагогі ХІХ стагоддзя даслаў у Рэдакцыю наш чытач Дзмітрый Зяньковіч з мястэчка Рось Ваўкавыскага раёна.

Так было раней:

Фота: Андрэй Дыбоўскі, красавік 2005 г.

Так яна выглядае цяпер:

Фота: Дзмітрый Зяньковіч, жнівень 2018.

Сітуацыя такая, што многія адметныя будыначкі ў правінцыі не ўнесеныя ў спіс каштоўнасцей. Але як жа з пачуццем прыгожага, з захаваннем хараства?