Уладзімір Цэслер паказаў беларускую версію амерыканскай Скалы прэзідэнтаў. Вы будзеце смяяцца ФОТА
24.04.2019 / 08:47
Вядомы мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер прадставіў беларускую «скалу прэзідэнтаў». Працу мастак апублікаваў у сваім Instagram.
На амерыканскай Скале прэзідэнтаў, што знаходзіцца ў штаце Паўднёвая Дакота на гары Рашмар, высечаныя найбольш знакамітыя для Амерыкі кіраўнікі дзяржавы: Джордж Вашынгтон, Томас Джэферсан, Аўраам Лінкальн, Тэадор Рузвельт — усяго чатыры. Мемарыял быў зроблены ў 1927-1941 гг. у гонар 150-годдзя ЗША
Лукашэнка ж адбыў пяць тэрмінаў — таму фігураў пяць.