Колькасць загінулых пры выбухах на Шры-Ланцы дасягнула амаль 360 чалавек
24.04.2019 / 08:53
Колькасць загінулых у выніку тэрактаў, якія адбыліся на Шры-Ланцы, дасягнула 359 чалавек, паведамляе CNN са спасылкай на паліцыю краіны. Раней было вядома пра 321 чалавека.
21 красавіка на Шры-Ланцы адбыліся восем выбухаў. Тры з іх здарыліся ў каталіцкіх цэрквах падчас велікодных набажэнстваў, іншыя — у гатэлях.
Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава». Мясцовыя ўлады заяўляюць пра датычнасць ланкійскіх ісламісцкіх груповак.