БЕЛ Ł РУС

Аўто

Парушальнікаў паркоўкі каля плошчы Незалежнасці цяпер штрафуюць у аўтаматычным рэжыме 

24.04.2019 / 22:31

Nashaniva.com

На вуліцы Савецкай у Мінску запрацавала аўтаматычная сістэма, якая фіксуе парушэнні правілаў паркоўкі.

Вуліца Савецкая — пад'езд да плошчы Незалежнасці і гандлёвага цэнтра «Сталіца», пад якім знаходзіцца платная паркоўка.

Тыя кіроўцы, якія хочуць ашчадзіць, часцяком пакідаюць свае аўтамабілі на прылеглай вуліцы.

З 17 красавіка іх пачалі штрафаваць у аўтаматычным рэжыме, павесіўшы спецыяльную камеру. Яна штохвіліну фатаграфуе дарожную абстаноўку і пры патрэбе выпісвае парушальнікам «ліст шчасця». Штраф на першы раз — 25,5 рубля.

Толькі за першы дзень вынесены 12 штрафаў, паведаміла ДАІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула