МНС: Пажараў у ваколіцах Мінска не зафіксавана

25.04.2019 / 10:16

Фота Вольгі Шукайлы

З раніцы ў Мінску адчуваецца пах гару. У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях зазначаюць, што пажараў у ваколіцах сталіцы не зафіксавана.

Поступают вопросы про запах гари. Возле Минска пожаров в экосистемах не зафиксировано. Если кто-то видит такой пожар - НЕМЕДЛЕННО звоните нам по номеру 112 или 101.

— 112.by МЧС Беларуси (@112by) 25 апреля 2019 г.

За мінулыя суткі ў Беларусі патушылі 87 пажараў у экасістэмах. Некаторыя працягваюцца і цяпер. З учорашняга дня тушаць буйны пажар у Столінскім і Нараўлянскіх раёнах.

Чытайце:
Па ўсёй Беларусі гараць лясы і тарфянікі, за суткі ліквідавана 87 пажараў. У Мінску з раніцы адчуваецца моцны пах гару