Байкеры з «ЛНР» праедуць праз Беларусь пад сцягам сепаратыстаў

25.04.2019 / 16:00

Сёння ў Луганску стартаваў мотапрабегу «Дарогі Перамогі — на Берлін 2019», прымеркаваны да 74-й гадавіны заканчэння ІІ сусветнай вайны, піша Радыё Свабода.

Галава самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» Леанід Пасечнік перадаў кіраўніку мотаклуба «Начныя ваўкі. Данбас» Віталю Кішкінову сцяг сепаратыстаў, які выкарыстоўваецца як «дзяржаўны сцяг ЛНР»

Заўтра байкеры з Данбаса далучацца да калоны, якая рушыць у напрамку Берліна з Масквы. Маршрут прабегу пройдзе праз Беларусь, Польшчу, Славакію, Чэхію і завершыцца 9 мая ў Трэптаў-парку ў Берліне