Забруджванне расійскай нафты было наўмысным. Завялі крымінальную справу

26.04.2019 / 17:52

Хлорарганіка, якая прывяла да забруджвання расійскай нафты, была ўкінутая ў трубаправод «Дружба» праз прыватны «Самаратранснафтатэрмінал», які абслугоўвае некалькі малых вытворцаў, паведамляе ТАСС.

У кампаніі таксама паведамілі, што распачата крымінальная справа па факце наўмыснага забруджвання нафты, у офісах некалькіх прыватных арганізацый у Самары ідуць следчыя дзеянні, мэта якіх — вызначыць датычных да забруджвання.