Баевікі ІД плануюць нападаць на курорты ў Азіі і Афрыцы
29.04.2019 / 08:52
Баевікі «Ісламскай дзяржавы» маюць намер змяніць тактыку і ажыццяўляць напады на турыстычныя курорты краін Азіі і Афрыкі, па прыкладзе тэрактаў на Шры-Ланцы. Пра гэта брытанскай газеце The Telegraph паведамілі неназваныя супрацоўнікі спецслужбаў.
Пасля разгрому групоўкі ў Сірыі і Іраку яе ўдзельнікі пачнуць рассейвацца па свеце, плануючы новыя тэракты, і, як заяўляюць крыніцы выдання, найбольш уразлівымі могуць стаць месцы адпачынку турыстаў, а менавіта курорты Індыі, Мальдыўскіх выспаў, Кеніі і Танзаніі.