Ад сёння часткова зачыняюцца два выхады са станцыі метро «Кастрычніцкая»

29.04.2019 / 08:58

Выхады зачыняюцца з мэтай правядзення рамонтных прац. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінскага метрапалітэна ў твітары

«З 29 красавіка па 4 мая будуць зачыненыя часткова (напалову) выхады № 1-1 і № 1-2 станцыі «Кастрычніцкая» з мэтай правядзення рамонтных прац», - гаворыцца ў паведамленні.