На Гарадзішчы старога Менска збудавалі новы мосцік ФОТА

29.04.2019 / 12:48

Рэчка Менка, ручай Дунай і від гарадзішча зверху. Фота Дзмітрыя Алейніка.

«Зрабілі з сябрамі такі вось масток цераз Менку», — паведаміў Глеб Лабадзенка.

Цяпер лягчэй трапіць да гарадзішча Х стагоддзя, на якім і ўтварыўся першапачатковы Менск.

«Але пакуль што не можам дарабіць лесвіцы на валы (зрабілі шэсць пралётаў, засталося тры), бо не хапае сродкаў. Таму калі вы сядзіце і думаеце, што б такога добрага зрабіць, то вось спасылка на збор сродкаў», — піша Лабадзенка.

Задума такая, каб на вал, дзе тысячу год таму стаяў Усяслаў Чарадзей, мог камфортна падняцца кожны ахвочы. І пры гэтым валы не разбураліся.

Валы гіганцкія (1,6 га) — і аглядныя пляцоўкі плануецца абсталяваць у двух месцах.

«Для сканчэння працы вельмі патрэбная вашая дапамога. Гэтымі лесвіцамі зможа карыстацца кожны з вас, прыязджаючы сюды самастойна ці прывозячы гасцей (хто яшчэ не быў, усе падрабязнасці на miensk.by). Таксама вам будуць удзячныя тысячы турыстаў, якія наведваюць і будуць наведваць Менск на Менцы», — піша Лабадзенка.