У Мінску «Хёндэ» пратараніў і перакуліў на дах «Ладу Веста» ФОТА

29.04.2019 / 09:56

Фота ДАІ

Аварыя адбылася 29 красавіка, каля 08.30, на скрыжаванні вуліц Солтыса і Пераходнай. Пра гэта Tut.by паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Паводле інфармацыі інспектараў, кіроўца «Хёндэ» ехаў па вуліцы Пераходнай з боку Радыяльнай у напрамку Солтыса. На скрыжаванні ён не саступіў дарогу кіроўцу «Ладзе Веста», што рухалася па вуліцы Солтыса з боку Ваўпшасава ў напрамку Алтайскай. Пасля сутыкнення «Лада» перакулілася на дах.

На шчасце, у аварыі ніхто не пацярпеў.