У Расіі на Вялікдзень святар і матушка з электрашокерам пабіліся з мінакамі

29.04.2019 / 10:46

Святар і матушка ўчынілі бойку з мінакамі ў расійскім Новакузнецку. Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ.

Як адзначаецца, матушка гуляла з сабакам і напала на жанчыну, што праходзіла міма з іншым сабакам, і разбіла жанчыне твар.

Удакладняецца, што бойка адбылася з-за таго, што жанчына папрасіла жонку святара адысці ў бок, аднак матушцы такая прапанова не спадабалася, і яна дастала электрашокер. Пазней да бойкі падключыўся і святар.