Беларусбанк увёў невялікія змены ў зняцце грошай у банкаматах

29.04.2019 / 11:23

З 29 красавіка Беларусбанк увёў змены ў зняцці грошай у банкаматах, звязаныя з уводам сумы. Каб кліенты не памыляліся пры зняцці наяўнасці, банк адмяніў неабходнасць набіраць два нулі пасля коскі.

Для зручнасці карыстальнік у момант здзяйснення аперацыі на рускай, беларускай і англійскай мовах атрымае інфармацыйнае паведамленне наступнага зместу: «Увага! Фармат уводу адвольнай сумы без дробавай часткі», — паведамляе прэс-служба банка