Рыгор Кісель больш не здае свой катэдж у Драздах за $6500

29.04.2019 / 11:40

Катэдж, які належыць сям'і былога кіраўніка канала АНТ Рыгора Кісяля, больш не здаецца ў арэнду. Адпаведная аб’ява знікла з сайтаў з каталогамі нерухомасці.

Нагадаем, катэдж у Драздах здаваўся за $6500.

Рыгор Кісель адмаўляўся расказваць акалічнасці гісторыі. «Гэта маё прыватнае жыццё, а дэталі прыватнага жыцця я не каментую», — адказаў ён «Нашай Ніве».

Былы кіраўнік АНТ Кісель здае катэдж у Драздах за $6500 на месяц. Як вам інтэр’еры? ШМАТ ФОТА