Прэзідэнт Інданезіі вырашыў перанесці сталіцу з Джакарты

29.04.2019 / 11:56

Кіраўнік Інданезіі Джока Відода захацеў перанесці сталіцу. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на міністра планавання ў краіне.

Варта адзначыць, што ў цяперашні час сталіцай з'яўляецца Джакарта. Горад знаходзіцца на паўночным захадзе ўзбярэжжа выспы Ява.

«Прэзідэнт вырашыў перанесці сталіцу за межы Явы, і гэта важнае рашэнне», — заявіў міністр.

Міністр дадаў, што адміністрацыя Інданэзіі пакуль не абрала новае месца. Паводле яго слоў, перанос сталіцы можа заняць да 10 гадоў