Давыдзька: Дачка прымушае мяне гаварыць дома па-беларуску
29.04.2019 / 12:38
Кіраўнік «Белай Русі» Генадзь Давыдзька прызнаўся, што дачка просіць яго размаўляць дома па-беларуску. Пра гэта ён заявіў у «Клубе рэдактараў».
«Мая дачка, якая абсалютна далёкая ад палітыкі — яна архітэктар, — прымушае мяне дома гаварыць па-беларуску. Ёй падабаецца мова, яна просіць, каб я дома гаварыў па-беларуску», — падзяліўся Давыдзька.
Яніна — дачка Генадзя Давыдзькі