Праз пяць дзён беларусы будуць адпачываць пяць дзён запар, а потым працаваць толькі два дні

29.04.2019 / 12:49

Ужо на гэтым тыдні нас чакаюць міні-канікулы.

1 мая (серада) — выходны дзень. Затым тры працоўныя дні (чацвер — субота).

Пасля адразу пяць выходных: з 5 па 9 мая (нядзеля — чацвер). Працоўныя дні з 6 і 8 мая перанесеныя на суботы 4 і 11 мая.

Адпаведна, 10 і 11 мая — працоўныя дні. І пры канцы выходная нядзеля — 12 мая. А там і адключэнні вады пачынаюцца.

Затое ўжо да лістапада пераносаў не будзе. Так 3 ліпеня ў гэтым годзе прыпадае на сераду, і пакуль малаімаверна, што будуць пераносы.