Пад Салігорскам бяспраўнік урэзаўся ў дрэва і разбіў машыну ўшчэнт: траўмы атрымалі трое падлеткаў ФОТА

29.04.2019 / 13:20

Фота ДАІ вобласці

Здарэнне адбылося 27 красавіка ў 16.43 на 130 кам дарогі Мінск — Мікашэвічы каля в.Старадворцы. 20-гадовы жыхар Салігорска на Volvo S90 не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.

У выніку ДТЗ траўмы атрымаў кіроўца і пасажыры 15, 16 і 17 гадоў. Усе чацвёра былі шпіталізаваны. Аўтааматар, дарэчы, не меў пасведчання кіроўцы (ніколі не атрымліваў).

Кіроўца і пасажыры не былі прышпіленыя рамянём бяспекі, а на аўто была зімовая гума.