Экс-удзельнік «Еўрабачання» Alekseev: Я не гей! Гэта абсалютна немагчыма

Спявак Alekseev, які прадстаўляў летась Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне», пракаментаваў чуткі наконт сваёй гомасэксуальнасці.

04.05.2019 / 16:18

«У мяне ёсць некалькі знаёмых, сяброў-геяў, да якіх я нармальна стаўлюся. Яны цудоўныя людзі, творчыя, і гэта іх жыццёвы выбар, я не ў праве іх асуджаць. Я абсалютна яго прымаю. Што датычыцца мяне, то, канечне, калі я пра гэта [гомасэксуальнасць] чую, мне крыху смешна, бо ўсе, хто мяне ведае блізка, і ўсе, з кім я стасуюся, разумеюць, які я чалавек і што гэта абсалютна немагчыма», — сказаў Мікіта Аляксееў у інтэрв'ю тэлеканалу «Украіна».

Ён дадаў, што гамафобам не з'яўляецца і да такіх рэчаў ставіцца як сучасны чалавек.

Nashaniva.com