У Паўночнай Македоніі прайшлі выбары: краіна працягне курс на ўступленне ў НАТА
07.05.2019 / 09:21
На прэзідэнцкіх выбарах у Паўночнай Македоніі перамог празаходні кандыдат Стэва Пендароўскі, які падтрымлівае перайменаванне краіны і ўваходжанне яе ў НАТА.
Пендароўскі, які вылучаўся ад сацыял-дэмакратычнай партыі, набраў 51,7 адсотка галасоў. Яго праціўніца, Гардана Сіляноўска-Даркава, балатавалася ад нацыяналістаў і выступала супраць змены назвы дзяржавы. За яе прагаласавалі 44,7 працэнта выбаршчыкаў.
«Гэтая перамога дае будучыню рэспубліцы Паўночная Македонія, і гэта наш квіток у Еўропу», — заявіў кандыдат, які перамог, журналістам, калі сталі вядомыя вынікі выбараў.