Абвешчаны збор сродкаў на выданне «Прыгодаў Пінокіа» па-беларуску
09.05.2019 / 18:58
У былым СССР Пінокіа быў вядомы як Бураціна ў перастварэнні пісьменніка Аляксея Талстога. Але ў гісторыі Бураціна было многа разыходжанняў з арыгіналам.
Выдавецтва «Галіяфы» ўпершыню прапануе поўную версію арыгінальнага твора. Пераклад з італьянскай мовы на беларускую зрабіў Яўген Салейчук, рэдактуру — Аксана Спрынчан, ілюстраваў кнігу мастак Андрэй Пазняк.
Каб кніжка выйшла, трэба дапамога чытачоў. Пазнаёміцца і далучыцца да праекта можна па спасылцы на сайце ulej.by.
Прыватнае прадпрыемства «Галіяфы» УНП 190883852